Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэпаратысты ДНР і ЛНР патлумачылі, чаму яны вырашылі застацца часткай Украіны


Сэпаратысты патлумачылі, чаму яны вырашылі застацца часткай Украіны і не прапануюць мяняць у Канстытуцыі статус Крыму.

У кантактную групу па Данбасе напярэдадні паступіў праект зьменаў ва ўкраінскую Канстытуцыю, дзе прадстаўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР ня сталі настойваць на тым, каб з разьдзелу асноўнага закону, дзе пералічваюцца тэрыторыі, прыбралі Крым.

Як патлумачыў прадстаўнік ЛНР Уладзіслаў Дайнэга, «Данбас зусім ня лічыць Крым часткай Украіны, аднак ня лічыць сваім правам Крым кудысьці дадаваць або аднекуль выключаць. Гэта могуць рабіць суб’екты, якія могуць мяняць тэкст».

8 чэрвеня самаабвешчаныя «ДНР» і «ЛНР» прапанавалі Кіеву аб’явіць іх «асобнымі раёнамі з асаблівым статусам», пры гэтым лічачы «неад’емнай складовай часткай Украіны».

Лідэры непрызнаных рэспублік Дзяніс Пушылін і Ўладзіслаў Дайнэга таксама прапанавалі Кіеву прызнаць за імі паўнамоцтвы кіраўнікоў асобных раёнаў.

Раней сэпаратысты плянавалі цалкам аддзяліцца ад Украіны і прызнаць іх незалежнасьць. Гэты рух ЛНР і ДНР адбыўся адразу пасьля заканчэньня ў Нямеччыне саміту вялікай сямёркі, дзе Захад прыгразіў узмацніць санкцыі супраць Расеі ў выпадку экскаляцыі канфлікту на Данбасе.

Рэформа ўкраінскай Канстытуцыі прытым застаецца важным пунктам менскіх пагадненьняў. Паводле дакумэнту, узгодненага ў Менску сёлета ў лютым, вызначаецца неабходнасьць правядзеньня ва Ўкраіне канстытуцыйнай рэформы, дэцэнтралізацыі краіны і прыняцьця закону пра асаблівы статус некаторых раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей.

XS
SM
MD
LG