Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра валюту: Рэзка павысіўся курс!


Музычныя героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка напалоханыя хуткім падзеньнем беларускага рубля. Глядзець відэа.

Саўка:

Я за Савецкі Саюз,
Я пераменаў баюсь.
А тут рэзка, рэзка,
Рэзка павысіўся курс.

Грышка:

А я дык за Эўразьвяз,
Але курс узьняўся ў нас.
Рэзка, рэзка,
Рэзка курс узьняўся ў нас.

Саўка:

Эта, канешна, ня плюс,
Но я на дзеньгі малюсь.
А тут рэзка, рэзка,
Рэзка падскочыў мой пульс.

Патаму што рэзка, рэзка,
Рэзка павысіўся курс.

ГЛЯДЗЕЦЬ ВІДЭА

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG