Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дачка Нямцова параўнала расейскую прапаганду з нацысцкай і прапануе пакараць «псэўдажурналістаў»


Жана Нямцова

Жана Нямцова

Жана Нямцова, старэйшая дачка забітага расейскага палітыка Барыса Нямцова, узмацняе сваю крытыку расейскіх дзяржаўных мэдыяў.

У сёньняшняй калёнцы ў «Ведомостях» Нямцова піша:

«Расейская прапаганда забівае. Яна ня толькі забівае розум і здаровы сэнс, яна літаральна забівае».

Дачка называе сьмерць бацькі палітычнай расправай, за якую нясуць пэрсанальную адказнасьць у тым ліку і працаўнікі фэдэральных каналаў, якія доўгія гады распальвалі нянавісьць да Нямцова і іншых апазыцыянэраў, стваралі зь іх вобраз «нацыянал-здраднікаў».

Нямцова параўноўвае расейскую прапаганду з нацысцкай або руандыйскай у часы генацыду:

«Пуцінская інфармацыйная машына, падобна нацысцкай і руандыйскай, выкарыстоўвае злачынныя мэтады прапаганды, сее нянавісьць, якая спараджае гвалт і тэрор. Галоўны прыём — дэгуманізацыя атакаванай групы.

Дэгуманізацыя дазваляе спрасьціць пераход маральнай мяжы, зьняць унутраную забарону на забойства», піша дачка палітыка. Яна прапануе прымяняць заходнія санкцыі і адносна прапагандыстаў Пуціна:

«Сур’ёзным пакараньнем для псэўдажурналістаў можа стаць замарожваньне актываў за мяжой».

31-гадова Жана Нямцова нядаўна выехала з Расеі з-за шматлікх пагроз, якія атрымлівала і на свой адрас.

XS
SM
MD
LG