Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што пра дзень, які прапануюць для прэзыдэнцкіх выбараў, кажуць астролягі і народныя прыкметы


11 кастрычніка 2015 — Месяц у знаку задыяку «Вагі». Астролягі раяць «лепш не пачынаць чагосьці новага і глябальнага».

«Можна доўгі час вагацца паміж усімі „за“ і „супраць“, вышукваць як вартасці, так і недахопы, абдумваць, але так і не прыйсьці да канчатковага меркаваньня.

Таму прыняцьце адказных рашэньняў лепш за ўсё перанесьці на іншы, больш спрыяльны для гэтага час», — сьцьвярджаюць астролягі. Яны папярэджваюць, што «гэтаму пэрыяду ўласьцівая марудлівасьць, мяккасьць, млявасьць. Гэты час пасыўны. Сілы і энэргія імкліва ідуць на зьмяншэньне. Таму «сьвежыя думкі і ідэі варта адсунуць на пачатак наступнага месяца. Аптымальны час для падвядзеньня вынікаў». Нас засьцерагаюць ад верагоднасьці сварак і расставаньняў.

Прыняцьце адказных рашэньняў лепш за ўсё перанесьці на іншы, больш спрыяльны для гэтага час

На 11 кастрычніка прыпадае так званы «Харытонаў дзень» — у памяць пра прападобнага Харытона Спавядальніка, які жыў у 3-4 стагодзьдзях у Гішпаніі.

Харытонаў дзень у народзе лічыўся нядобрым. У гэты дзень трэба было сядзець дома, не хадзіць у госьці і нават, па магчымасьці, не выходзіць вонкі, каб не сурочылі.

Таксама на 11 кастрычніка прыпадаюць імяніны Аляксандра і ўсясьветны дзень камін-аўту, калі людзі могуць адкрыта і добраахвотна прызнацца ў сваей прыналежнасьці да сэксуальнай меншасьці.

  • 16x9 Image

    Алена Радкевіч

    Журналістка. Працавала вядучай радыёстанцыі «Беларуская Маладзёжная», карэспандэнткай Бі-Бі-Сі, расейскай незалежнай прэсы, удзельнічала ў самвыдаце. З Радыё Свабода ад 1991.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG