Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўсіх музэях Меншчыны зьявяцца слуцкія паясы


Такое рашэньне было прынятае на сустрэчы старшыні Менскага аблвыканкаму Сямёна Шапіры з прадстаўнікамі саюзаў творчай інтэлігенцыі.

Копіі слуцкіх паясоў зьявяцца ва ўсіх музэях Менскай вобласьці. Такое рашэньне было прынятае на сустрэчы старшыні Менскага аблвыканкаму Сямёна Шапіры з прадстаўнікамі саюзаў творчай інтэлігенцыі, перадае БЕЛТА.

Сямён Шапіра падтрымаў ідэю, зь якой да яго прыйшлі прадстаўнікі саюзаў пісьменьнікаў, журналістаў, кампазытараў і іншых. Шапіра паставіў задачу на працягу чатырох гадоў закупіць аналягі слуцкіх паясоў ва ўсе раённыя музэі.

Сучасныя паясы пачалі выпускацца на фабрыцы ў Слуцку па славутых узорах. Цана аднаго пояса — ад 30 да 40 мільёнаў беларускіх рублёў, у залежнасьці ад таго, якія ніткі — залатыя, срэбныя ці мэтанітавыя — былі выкарыстаныя пры яго вырабе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG