Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўніцтва з КДБ у Літве даруюць і засакрэцяць


У Літве ня будуць рассакрэчваць імёны грамадзян, якія ў савецкія часы супрацоўнічалі з Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі і прызналіся ў гэтым.

Парлямэнт Літвы прапанавуе навечна засакрэціць імёны асоб, якія прызналіся ў супрацоўніцтве з савецкім КДБ. У аўторак такія папраўкі былі прынятыя большасьцю галасоў членаў Сэйма. Далей законапраект будзе абмяркоўвацца ў камітэтах.

Прыняць такія папраўкі прапанаваў міністар унутраных спраў Саўлюс Сквярняліс, які лічыць, што зьвесткі пра асобаў, якія прызналіся ў супрацоўніцтве з савецкім КДБ, павінны быць засакрэчаныя на неабмежаваны час. Цяперашнім законам прадугледжана, што такія дадзеныя засакрэчваюцца, але не пазначана, на які тэрмін.

У гэтым годзе губляе сілу «знак сакрэтнасці» па справах былых супрацоўнікаў.

За пэрыяд, адведзены для добраахвотнага прызнаньня, аб сваім супрацоўніцтве з савецкімі «органамі» люстрацыйным камісіям прызналіся 1589 жыхароў Літвы. На падставе захаваных дакумэнтаў КДБ выказваецца здагадка, што ў пэрыяд 1940-1991 гг. з КДБ Літоўскай ССР таемна супрацоўнічалі каля 118 тысяч чалавек.

XS
SM
MD
LG