Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратызм вядзе да разводаў


За год, які прайшоў ад пачатку вайны, колькасьць разводаў у Крыме і Ўкраіне павялічылася.

Разыходжаньне ў поглядах на канфлікт ва Ўкраіне выклікае сваркі ў сем’ях, а часам даводзіць да разводу. У Крыме за год пасьля анэксіі колькасьць разводаў павялічылася на 175% у параўнаньні з 2013-м годам. Але напружаная абстаноўка ўплывае на сем’і на ўсёй тэрыторыі Ўкраіны.

Людміла і Дзяніс Сахно былі жанатыя 17 гадоў і плянавалі правесьці ўсё жыцьцё разам. Аднак калі сэпаратысты, скарыстаўшыся вакуўмам улады ў Кіеве, узялі ўладу ў іх горадзе, у сям’і пачаліся праблемы.

Людміла — этнічная ўкраінка. Яна расказвае, што вельмі моцна перажывала сытуацыю, а яе муж, які напалову рускі, бачыў усё інакш. Людміла, мэнэджэр у рэстаране, кажа, што яны дамовіліся не гаварыць дома пра палітыку. Яна сачыла за ўкраінскімі навінамі праз інтэрнэт. Дзяніс, па прафэсіі будаўнік, глядзеў расейскае тэлебачаньне. Сваркі сталі штодзённымі і пара спачатку разьехалася, а потым падала на развод.

Кіраўнік ЗАГСу ў Краматорску Юлія Паршына кажа, што за апошні год баявых дзеяньняў многія пары, спалохаўшыся, адмянілі вясельлі. Або, як Людміла і Дзяніс, разышліся з-за палітычных рознагалосьсяў. Ёсьць выпадкі калі мужчыны падаліся ў сэпаратысты.

Па меры таго, як узброеныя людзі на вуліцы распаўсюджвалі антыўкраінскія настроі і ваявалі з урадавымі войскамі, меркаваньне Дзяніса аб сэпаратыстах зьмянілася. Аднак і Людміла кажа, што яе меркаваньне аб украінскай уладзе было таксама занадта захопленым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG