Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Менгарвыканкам паабяцаў БХД дазвол на правядзеньне ўстаноўчага зьезду


Дзяніс Садоўскі

Дзяніс Садоўскі

Прадстаўнікам аргкамітэту ўстаноўчага зьезду БХД, па іх словах, паабяцана, што будзе дадзены дазвол на правядзеньне зьезду ў памяшканьні Дома культуры МТЗ.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі. Па ягоных словах, такое абяцаньне даў у вуснай форме намесьнік начальніка галоўнай управы ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Менгарвыканкаму Сяргей Шэндзік. Паводле Дзяніса Садоўскага, чыноўнік Менгарвыканкаму запэўніў яго, што атрымана згода на выдзяленьне памяшканьня ДК МТЗ.

«Але пакуль дырэктара ДК няма ў офісе, а сакратарка была вельмі зьдзіўленая майму званку. Дакладна пра гарантыю таго, што зьезд адбудзецца, можна будзе сказаць, калі падпішам дамову. Разьлічваем гэта зрабіць да канца працоўнага дня», — паведаміў Дзяніс Садоўскі з БХД.

Актывісты БХД з 2009 году спрабуюць зарэгістраваць сваю партыю, але дагэтуль чатыры спробы зарэгістравацца былі няўдалымі і суправаджаліся вялікім ціскам на заснавальнікаў арганізацыі. Гэтая спроба будзе пятая.

XS
SM
MD
LG