Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Кіевам гарыць нафтабаза. Пажар расьце, чуваць выбухі ВІДЭА


На нафтабазе пад Кіевам гараць 16 рэзэрвуараў з палівам. У зону надзвычайнага здарэньня накіраваныя байцы Нацыянальнай гвардыі. Адзін чалавек загінуў, шасьцёра шпіталізаваныя з апёкамі.

Плошча пажару, які пачаўся напярэдадні вечарам на нафтабазе ў Кіеўскай вобласьці, расьце. Гараць 16 рэзэрвуараў. Карэспандэнт «112 Украіна», які знаходзіцца на месцы падзеяў, распавёў, што цягам апошняй паўгадзіны былі чутны больш за 50 выбухаў.

Ратавальнікі па-ранейшаму ня могуць даць рады з агнём. У зону здарэньня накіраваныя байцы Нацыянальнай гвардыі, паведаміў міністар унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў.

​Пажар пачаўся ўвечары ў панядзелак на тэрыторыі нафтабазы, якая знаходзіцца ў вёсцы Крачкі Кіеўскай вобласьці. Яшчэ сёньня раніцай, паводле дадзеных украінскіх уладаў, агнём былі ахопленыя 8 рэзэрвуараў з палівам. У выніку выбухаў і пажару адзін чалавек загінуў, шасьцёра шпіталізаваныя, перадае УНІАН.

Верагоднай прычынай пажару, паводле крыніцы ў праваахоўных органах, стала неасьцярожнае абыходжаньне з абсталяваньнем падчас спробы крадзяжу паліва.

​У зоне ўзгараньня ёсьць яшчэ адна база нафтапрадуктаў. Усе людзі эвакуяваныя, выстаўляецца ачапленьне, напісаў у твітары кіраўнік МУС Украіны Арсэн Авакаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG