Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы гістарычны максымум курса беларускага рубля — 15 488 за даляр


Падзеньне беларускага рубля працягваецца, па выніках таргоў на валютнай біржы пабіты лютаўскі «рэкорд».

Беларускі рубель узяў чарговы гістарычны максымум: па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы і пазабіржавых зьдзелак юрыдычных асобаў з банкамі курс нацыянальнай валюты зьнізіўся на 76 рублёў і зафіксаваўся на адзнацы 15 488 за даляр.

Папярэдні рэкорд быў пастаўлены на пачатку лютага, калі на біржавых таргах курс склаў 15 450 рублёў за даляр.

Такім чынам, калі адкінуць усе дагэтулешнія дэнамінацыі, 1 амэрыканскі даляр сёньня каштуе без малога 155 000 000 рублёў Рэспублікі Беларусь.

Пакуль ня спраўджваюцца запэўніваньні аналітыкаў, якія называюць новую формулу курсаўтварэньня «тэхнічнай працэдурай», якая ніяк не ўплывае на стан грашовай адзінкі.

Нагадаем, што апэрацыі, не зьвязаныя з абавязковым продажам прадпрыемствамі 30% валютнай выручкі, Нацыянальны банк абавязаў ажыцьцяўляць на пазабіржавым сэгмэнце — наўпрост паміж кліентамі і банкамі. Такім чынам, ад 1 чэрвеня для ацэнкі стану валютнага рынку Беларусі выкарыстоўваецца ня толькі біржавы курс рубля, але і курсы, паводле якіх банкі прадаюць валюту прадпрыемствам ці гандлююць ёю паміж сабой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG