Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сто балаў


Вільям Адольф Бугро, «Душа ў небе» (1878).
Вільям Адольф Бугро, «Душа ў небе» (1878).

Каб атрымаць ад таты новую кампутарную гульню, Ягор зарабляе балы — за паслушэнства і добрыя ўчынкі. Усяго яму трэба набраць сто балаў, і вось ужо колькі тыдняў ён стараецца.

А сёньня раптам кажа загадкава:

— Мама, вось ты ж памрэш?

Уздыхаю:

— Ну так, вядома...

— І я памру, праўда? Усе-усе паміраюць — і людзі, і зьвяры?

— Так, праўда.

Ён — трыюмфальна:

— А я прыдумаў! Я ўзьнімуся высока ў неба, адшукаю там Вялікую Душу і папрашу, каб больш ніхто ніколі не паміраў! І каб тыя, хто ўжо памёр, таксама ажылі і больш не паміралі. І тады я атрымаю адразу — сто балаў!

Наста Кудасава


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG