Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка даў прэфэрэнцыі сямі раёнам Магілёўскай вобласьці


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб сацыяльна-эканамічным разьвіцьці паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласьці».

Як паведамляе ягоная прэс-служба, «дакумэнт прыняты ў мэтах ўстойлівага разьвіцьця Клімавіцкага, Касьцюковіцкага, Краснапольскага, Крычаўскага, Слаўгарадзкага, Хоцімскага і Чэрыкаўскага раёнаў». Ён прадугледжвае стварэньне льготных умоваў і некаторых прэфэрэнцыяў. Так, для фізычных асобаў даюцца льготы па выплаце падаходнага падатку. Усталёўваецца стаўка ў памеры 10% з даходаў у выглядзе аплаты працы, атрыманых паводле працоўных дамоваў ад арганізацыяў і індывідуальных прадпрымальнікаў, зарэгістраваных на тэрыторыі паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласьці зь 1 ліпеня 2015 году па 31 сьнежня 2020 году, якія займаюцца тут вытворчасьцю тавараў (выкананьнем работ, аказаньнем паслуг) на працягу 7 гадоў з пачатку такой дзейнасьці.

Для наймальнікаў і камэрцыйных арганізацыяў, зарэгістраваных на тэрыторыі паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласьці, зь 1 ліпеня 2015 году па 31 сьнежня 2020 году і на працягу 7 гадоў займаюцца тут вытворчасьцю тавараў (выкананьнем работ, аказаньнем паслуг), указам прадугледжаныя льготы па абавязковых страхавых унёсках. Такія ўнёскі ўсталёўваюцца ў памеры 24%.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія будуць будаваць (рэканструяваць) або набываць жылыя памяшканьнi ў населеных пунктах паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласьці змогуць атрымліваць на гэта льготныя крэдыты тэрмінам да 20 гадоў пад 1% гадавых. Пры гэтым неабходна ажыцьцяўляць працоўную дзейнасьць на тэрыторыі рэгіёну ня менш за 10 гадоў з моманту атрыманьня такіх крэдытаў.

Агульны аб’ём фінансаваньня мерапрыемстваў Праграмы складае 2 трлн 520, 8 млрд рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG