Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэцяя за тыдзень аварыя баявога самалёта ў Расеі


Стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95
Стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

У Расеі прыпыненыя палёты стратэгічных бамбавікоў Ту-95 — да высьвятленьня прычынаў аварыі аднаго зь іх, якая адбылася ў панядзелак у Амурскай вобласьці.

Некалькі сябраў экіпажу атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя.

Бамбавік пры ўзьлёце выкаціўся за межы ўзьлётна-пасадачнай паласы падчас плянавых вучэбна-трэніровачных палётаў на аэрадроме «Ўкраінка» ў Прыамур’і. Боекамплекту на борце не было.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай аварыі стала ўзгараньне аднаго з рухавікоў, паведамілі агенцтву ТАСС ў Мінабароны Расеі.

Гэта ўжо трэцяя за тыдзень аварыя самалётаў ВПС Расеі. 4 чэрвеня зьнішчальнік МіГ-29 зваліўся ў раёне палігона Ашулук у Астраханскай вобласьці — з-за няспраўнасьці рухавіка, а ў Варонежы пры пасадцы перакуліўся новы зьнішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-34, у якога не спрацаваў тармазны парашут. У абодвух выпадках лётчыкі засталіся жывыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG