Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ДНР» і «ЛНР» прапануюць Кіеву лічыць іх часткай Украіны


Лідэры самаабвешчаных “ДНР” і “ЛНР” Дзяніс Пушылін (справа) і Ўладзіслаў Дайнэга падчас інтэрвію журналістам у міжнародным аэрапорце Менску 30 студзеня 2015 году

Лідэры самаабвешчаных “ДНР” і “ЛНР” Дзяніс Пушылін (справа) і Ўладзіслаў Дайнэга падчас інтэрвію журналістам у міжнародным аэрапорце Менску 30 студзеня 2015 году

Самаабвешчаныя «ДНР» і «ЛНР» прапанавалі Кіеву аб’явіць іх «асобнымі раёнамі з асаблівым статусам», пры гэтым лічачы «неад’емнай складовай часткай Украіны».

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве лідэраў непрызнаных рэспублік Дзяніса Пушыліна і Ўладзіслава Дайнэгі.

Пры гэтым яны прапануюць Кіеву таксама прызнаць за імі паўнамоцтвы кіраўнікоў асобных раёнаў, а рашэньне аб працягу або спыненьні гэтых паўнамоцтваў пакінуць за самімі рэгіёнамі.

Групоўкі «ДНР» і «ЛНР», якія падтрымлівае Расея, прызнаныя Ўкраінай тэрарыстычнымі арганізацыямі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG