Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 чэрвеня: 60 гадоў Дзіцячай чыгункі, прэмія Чапскага, прэзэнтацыя партрэта Тамаша Зана


Любанскі р-н. г.п. Урэчча, Менская вобласць
Любанскі р-н. г.п. Урэчча, Менская вобласць

Падзеі і даты гэтага дня.

ФОТА ДНЯ

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

АФІША

ААТ «Піўзавод Аліварыя» адраджае стыпэндыю у гонар Караля Чапскага (менскага галавы ў 1890-1901 гг. і заснавальніка піўзаводу) і будзе яе ўручаць студэнтам за самыя цікавыя праекты ўпарадкаваньня Менску і паляпшэньня жыцьця ў сталіцы (пачатак аб 11:00).

У Доме-музэі Ваньковічаў у Менску пройдзе прэзэнтацыя карціны Валенція Ваньковіча «Партрэт Тамаша Зана» з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанку (вул. Інтэрнацыянальная, 33а, пачатак а 17:00).

У кнігарні ЛогвінаЎ — публічная дыскусія пра псіханэўралягічную дапамогу дзецям, пачатак а 18-й.

У купалаўскім музэі — Канцэрт для сяброў Алеся Камоцкага (пачатак а 19-й).

Велаэкскурсія «Таямніцы Лошыцкага парку» пачнецца а 19:30, збор каля цэнтральнага ўваходу ў парк з боку Камвольнага камбінату.

У Віцебску ў Цэнтры сучаснага мастацтва канцэрт гурту The Unlimited Trio, пачатак а 19-й.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1863 — у Вільні на Лукіскім пляцы павешаны Баляслаў Калышка, адзін з кіраўнікоў антырасейскага паўстаньня.

1929 — у Горадні пачаўся гэтак званы працэс 75-ці — суд, арганізаваны польскімі ўладамі над дзеячамі заходнебеларускага нацыянальнага руху (доўжыўся да 21 чэрвеня 1929 году).

1955 — у Менску адкрылася Дзіцячая чыгунка імя Канстанціна Заслонава.

2005 — АМОН разагнаў у Менску акцыю пратэсту супраць перайменаваньня праспэкту Скарыны ў Праспэкт незалежнасьці.

2010 — у Жэнэве на чарговай штогадовай Канфэрэнцыі працы абмеркавалі беларускае пытаньне і зноў выказаліся за санкцыі супраць беларускага ўраду за парушэньні правоў працоўных.

У гэты дзень нарадзіліся:

1881 — Іван Луцкевіч (г. Шаўлі, цяпер Шаўляй, Літва), грамадзка-палітычны дзяяч, археоляг, этнограф, публіцыст, адзін з ініцыятараў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

1895 — Ігнат Дварчанін, беларускі літаратуразнавец, паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч. Арыштаваны ў 1933 г. па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра», расстраляны ў 1937-м, рэабілітаваны ў 1956 г.

1958 — Алесь Камоцкі, беларускі паэт, выканаўца ўласных песьняў.

Цытата на памяць

Край мой бачыць азёрамі,
Край мой чуе лясамі,
Край мой літары зорныя
Ў небе ночы чытае.
Як калісь пачыналася,
Як фінал усьвядоміць,
Ўсё, на што забываемся,
Край працягвае помніць.

Зь верша Алеся Камоцкага Край мой

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG