Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўная Дума Расеі зьбіраецца прыняць "закон садыстаў" — праваабаронцы


Марыя Алёхіна
Марыя Алёхіна

Расейскі ўрад прапануе ўнесьці ў заканадаўства зьмены, якія ўзаконяць ужыцьцё сілы і спэцсродкаў у дачыненьні да зьняволеных нават у тых выпадках, калі іх дзеяньні не нясуць пагрозу чыйму-небудзь жыцьцю.

Расейскі ўрад прапануе ўнесьці ў заканадаўства зьмены, якія ўзаконяць ужыцьцё сілы і спэцсродкаў у дачыненьні да зьняволеных нават у тых выпадках, калі іх дзеяньні не нясуць пагрозу чыйму-небудзь жыцьцю, а нават у выпадку парушэньня распарадку. Акрамя таго, прапанаваныя папраўкі здымаюць адказнасьць з супрацоўніка турмы ці калёніі за наступствы прымяненьня сілы.

Рашэньне — пусьціць у ход дубінкі ці электрашокеры — будзе ў выпадку прыняцьця закону цалкам на сумленьні канкрэтнага ахоўніка або супрацоўніка папраўчай установы. Праваабаронцы спрабавалі перашкодзіць прыняцьцю такога закону з 2014 года. Яны ўпэўненыя, што расейская пэнітэнцыярная сыстэма і бяз гэтага бесчалавечная па сваёй сутнасьці. Былыя ўдзельніцы групы Pussy Riot Надзея Талаконьнікава і Марыя Алёхіна пазналі гэта на ўласным вопыце, калі былі асуджаныя да двух гадоў пазбаўленьня волі за панк-малебен «Багародзіца, Пуціна прагані!» у храме Хрыста Збаўцы. Пасьля вызваленьня з калёніі Надзея і Марыя стварылі праваабарончую арганізацыю «Зона права». Марыя Алёхіна дала інтэрвію РС, будучы ў Нью-Ёрку. Паводле яе, мэта візыту ў ЗША — абмен досьведам праваабарончай дзейнасьці і ўдзел у дабрачынных акцыях у падтрымку «Зоны права» і незалежнага інтэрнэт-выданьня «Медиазона».

— Гэта не так званы «закон садыстаў», а закон садыстаў. Што такое парушэньне правілаў унутранага распарадку? Напрыклад, гэта дрэнна засьцелены ложак ці незашпілены гузік. І калі цяпер па законе асуджанага можна за такое парушэньне пакараць, пасадзіўшы ў штрафны ізалятар, у халодную камэру, што таксама абсалютна негуманна, то законапраект, які цяпер унесены ў Дзярждуму, дазваляе ўжываць спэцсродкі на абсалютна законных падставах за падобныя парушэньні. І, калі закон будзе прыняты, будуць гэтыя сродкі або ня будуць прымяняцца — рашэньне цалкам кладзецца на сумленьне турэмшчыкаў, якое ў многіх выпадках адсутнічае. Наколькі мне вядома, гэты законапраект быў яшчэ год таму ўнесены і разглядаўся ўпаўнаважаным па правах чалавека, і такім чынам ён быў адцягнуты на год. І калі цяпер ён будзе прыняты, то пра нейкія рэшткі гуманізму ў пэнітэнцыярнай сыстэме можна проста будзе забыцца.

РС: Ёсьць вэрсія, што ў турмах і калёніях сталі часьцей адбывацца бунты і ўлады проста баяцца страціць кантроль над сытуацыяй.

— Галоўнае — зразумела, правільна ўсё растлумачыць. Калі яны хочуць закручваць гайкі, то, вядома, заўсёды знойдзецца падстава для таго, каб гэта зрабіць. Прычына бунтаў, як правіла, адна. Бунт, масавая галадоўка або масавы суіцыд — гэта крайняя мера, на якую зьняволеныя звычайна ідуць у тых выпадках, калі адбываецца забойства, масавы гвалт. Гэта ня нейкі капрыз. Было б неабдумана заяўляць, што чалавек ускрывае вены або рашаецца на галадоўку, рызыкуючы ўласным жыцьцём, дзеля шантажу ці забавы. Гэта зусім ня так! Калі ў кагосьці ёсьць сумневы з гэтай нагоды, я думаю, гэтаму чыноўніку трэба самому сесьці і пераканацца.

РС: Будучы сама ў зьняволеньні, ці станавіліся вы сьведкам ужыцьця сілы і да чаго гэта прыводзіла?

— У жаночых калёніях спэцсродкі прымяняюцца вельмі рэдка. Напрыклад, вось у ПК-2 у Мардовіі, куды мы езьдзілі, ёсьць гумовая палка, якая вісіць у кабінэце ў начальніка службы бясьпекі. Калі зьняволеныя адмаўляюцца шыць форму, іх выклікаюць у кабінэт і тлумачаць з дапамогай гэтага «аргумэнта» што да чаго. Нам гэта вядома непасрэдна са слоў саміх асуджаных, якія адбывалі пакараньне ў гэтай калёніі. З адной жанчынай у нас было даволі вялікае інтэрвію каля паўгода таму. Адвакатка ў Беразьняках, якая абараняла мяне ў судах, працуе пераважна з мужчынамі ў Пермскім краі, у Кіраўскай калёніі, у «Белым лебедзі», якія лічацца аднымі з самых дрэнных. Там адбываюць пакараньне многія пажыцьцёва асуджаныя. Гэтая адвакатка распавядала вельмі шмат пра сваіх падабаронных, пра тыя выпадкі гвалту, якія да іх прымяняюцца. Гэта масавая практыка, і цяпер яе могуць узаконіць.

РС: Вядома, што асуджаныя з прынцыпу захоўваюць унутраную апазыцыйнасьць уладам. Але ці ўзьдзейнічае на іх афіцыйная прапаганда, паколькі ў калёніях толькі да афіцыйных каналаў ёсьць доступ?

Адказ на пытаньне — на відэа:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG