Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мар’інцы ідзе бой з сэпаратыстамі


На ўсходзе Ўкраіны ў раёне населенага пункту Мар’інка Данецкай вобласьці ідзе бой украінскіх вайскоўцаў з сэпаратыстамі.

Пра гэта ў Facebook паведаміў куратар батальёну «Кіеў-1» Яўген Дэйд. «Працуюць танкі і мінамёты па прамой наводцы. Ідзе блізкі бой. Выстаім!Абавязаныя выстаяць!!! Слава Украіне!» — напісаў ён.

Напярэдадні ў раёне Мар’інкі каля 10 гадзін працягваліся баі. Параненыя як найменей 30 украінскіх вайскоўцаў і чацьвёра мірных жыхароў. Адзін чалавек загінуў, паведамляе УНІАН.

Поўнамаштабныя баявыя дзеяньні на ўсходзе Ўкраіны з выкарыстаньнем цяжкай артылерыі і танкаў фактычна аднавіліся ў ноч на 3 чэрвеня. Сэпаратысты атакавалі Мар’інку. Узброеным сілам Украіны ўдалося адстаяць населены пункт. Аднак абстрэлы Мар’інкі працягваюцца. Украінскія вайскоўцы эвакуююць мясцовае насельніцтва.

Міністар абароны Ўкраіны Сьцяпан Палтарака на пасяджэньні Міжпарлямэнцкай рады Ўкраіна-НАТО паведаміў, што ад 12 лютага — пачатку дзеяньня рэжыму спыненьня агню ў Данбасе — загінулі больш за сто ўкраінскіх вайскоўцаў і звыш 50 мірных жыхароў. Сэпаратысты парушалі рэжым цішыні ня менш за чатыры тысячы разоў, адзначыў Палтарака. Паводле зьвестак упаўнаважанага прэзыдэнта Ўкраіны па мірным урэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе Ірыны Герашчанка, больш за 300 чалавек застаюцца ў палоне ў сэпаратыстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG