Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туркі не дапусьцілі ўзмацненьня прэзыдэнцкай улады


Рэджэп Таіп Эрдаган на выбарчым участку
Рэджэп Таіп Эрдаган на выбарчым участку

Партыя турэцкага прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана на выбарах страціла большасьць у парлямэнце ўпершыню за 13 гадоў.

Пасьля падліку амаль усіх галасоў Партыя справядлівасьці і разьвіцьця (ПСР) набірае прыкладна 41 працэнт галасоў. Гэта дае партыі Эрдагана на 18 месцаў менш, чым трэба для фармаваньня аднапартыйнага ўраду, які кіруе ў краіне з 2002 году.

Ударам для кіруючай партыі стала тое, што галоўная курдзкая партыя набрала больш за 10 працэнтаў — мінімальны парог для прадстаўніцтва.

ПСР імкнулася ўнесьці папраўкі ў канстытуцыю, каб умацаваць паўнамоцтвы прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG