Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію не далі

  • Аляксандар Лукашук

Пінтурыкія, «Імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі Фрыдэрык ІІІ надае тытул паэта-ляўрэата Энэю Пікаляміні ў 1442 годзе».

Пінтурыкія, «Імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі Фрыдэрык ІІІ надае тытул паэта-ляўрэата Энэю Пікаляміні ў 1442 годзе».

Неяк мяне былі вылучылі на прэстыжную прэмію, але не далі.

Знаёмыя па гарачых сьлядах выказалі спачуваньне — канечне, ты найлепшы, але інтрыгі, кумаўство, палітыка... Так патрабуе ветлівасьць, пасьля чаго ўсе дружна пра ўсё забываюцца да наступнага разу.

Але потым стала адбывацца нешта незразумелае. Я маю іншыя ўзнагароды, некаторыя лічу больш важнымі, чым тая, якую не далі. Але іх ніколі ня ўзгадваюць ні сябры, ні жонка, ні грамадзкасьць у цэлым. А пра неатрыманую — увесь час. Маўляў, вы былі мацнейшы. Выдатная рэч. Мы ўсёй сям’ёй перачытвалі. І гэтак далей.

Я вось думаю — далі б мне тую прэмію, хто б калі ўзгадваў маю кніжку?..


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG