Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік праекту «Алея Расейскай Славы»: «Магілёў — гарадок на ўскрайку Расеі»


Кіраўнік праекту «Алея Расейскай Славы» Міхаіл Сердзюкоў сказаў Свабодзе, што не хацеў абразіць пачуцьці беларусаў вершам Пушкіна пра здушэньне паўстаньня 1830–31 гадоў.

«Верш „Паклёпнікам Расеі“, які я выбраў для бюсту Пушкіна, што мы падарылі Магілёву, не павінен абражаць пачуцьці беларусаў. Гэты верш Пушкін напісаў супраць агульных нашых ворагаў — Напалеона, Гітлера. Прынамсі, я так зразумеў. Калі верш быў напісаны зь іншай нагоды, то я гэтага проста ня ведаў, гэта наша агульная бяда — няведаньне гісторыі», —сказаў Міхаіл Сердзюкоў.

Апрача таго, Сердзюкоў заявіў, што лічыць Магілёў «невялікім горадам на ўскрайку Расеі».

У фондзе «Алея Расейскай Славы» Свабодзе паведамілі, што тэкст на бюсьце Пушкіна быў узгоднены зь мясцовымі ўладамі Магілёва.

Цалкам інтэрвію зь Міхаілам Сердзюковым чытайце пазьней на нашым сайце.

6 чэрвеня каля Магілёўскага дзяржаўнага бібліятэчнага каледжа быў адкрыты бюст расейскаму паэту Аляксандру Пушкіну. Гэтую скульптуру падарыў фонд «Алея расейскай славы». На п’едэстале, на якім стаіць бюст Пушкіна, разьмешчаныя ўрыўкі зь яго вершаў «Паклёпнікам Расеі» і «Я памятаю цудоўнае імгненьне».

Верш «Паклёпнікам Расеі» Пушкін напісаў з нагоды здушэньня царызмам беларуска-польскага антырасейскага паўстаньня 1830-1831 гадоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG