Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Катэр украінскіх памежнікаў падарваўся на выбухоўцы баевікоў


Украінскі памежны патрульны катэр (справа) тоне пасьля выбуху ля Марыюпаля, 7 чэрвеня 2015 году

Украінскі памежны патрульны катэр (справа) тоне пасьля выбуху ля Марыюпаля, 7 чэрвеня 2015 году

У памежным катэры ля Марыюпаля было сем чалавек, адзін зь іх загінуў, іншыя параненыя.

У прэс-цэнтры Антытэрарыстычнай апэрацыі заяўляюць, што, паводле папярэдніх высноў экспэртаў, якія расьсьледуюць інцыдэнт з катэрам Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны, які адбыўся 7 чэрвеня каля Марыюпаля, прычынай здарэньня стала самаробнае выбуховае прыстасаваньне, якое прынесла морам з боку акупаваных тэрыторыяў. Пра гэта гаворыцца на старонцы прэс-цэнтру АТА ў Фэйсбуку.

«Падчас агляду месца здарэньня і вывучэньня пашкоджанага катэра спэцыялісты прыйшлі да высновы, што выбухнула самаробнае выбуховае прыстасаваньне. Яно складалася з драўлянай крыжавіны, пенапляставых элемэнтаў і прадмета, падобнага на мэталічны цыліндар з маячком. Памежнікі, якія знаходзіліся на борце катэра, прынялі невядомы прадмет за радыёбуй і спрабавалі яго падцягнуць да судна. У гэты момант прылада спрацавала і пачуўся выбух, у выніку чаго катэр быў пашкоджаны, а асобы, якія знаходзіліся на яго борце, атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці», — гаворыцца ў паведамленьні.

Сэпаратысты на сваіх сайтах інфармацыю не камэнтуюць.

У нядзелю, 7 чэрвеня, памежны катэр Марыюпальскага атраду марской аховы падарваўся на выбуховым прыстасаваньні ў Азоўскім моры, ля Азоўскага сударамонтнага завода. У катэры было сем чалавек, адзін чалавек загінуў. Па стане на вечар нядзелі яшчэ аднаго мужчыну шукалі, заявілі ў МУС.

XS
SM
MD
LG