Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіўся сайт, прысьвечаны Барысу Нямцову


Кветкі на Маскварэцкім мосьце ў Маскве. Прайшло 100 дзён з дня забойства Барыса Нямцова, 7 чэрвеня 2015 году

Кветкі на Маскварэцкім мосьце ў Маскве. Прайшло 100 дзён з дня забойства Барыса Нямцова, 7 чэрвеня 2015 году

Прайшло сто дзён з дня забойства Барыса Нямцова. 7 чэрвеня група палітыкаў, журналістаў і грамадзкіх дзеячаў запусціла сайт, прысьвечаны Нямцову.

На сайце nemtsov2015.ru вядзецца збор подпісаў пад зваротам у падтрымку стварэньня мэмарыяльнай шыльды на Вялікім Маскварэцкім мосьце ў Маскве ў памяць апазыцыянэра.

«Маскоўскія ўлады лічаць, што мэмарыяльную шыльду Барысу Нямцову нельга ўсталяваць з-за „адсутнасьці грамадзкага кансэнсусу“. Мы ня згодныя з гэтым. Грамадзтва павінна паказаць, што яно ня зьмірыцца з забойствам палітыка», — заяўляюць арганізатары праекту.

На сайце ёсьць раздзел «Напісаць дэпутату», дзе можна запатрабаваць ад Дзяржаўнай думы ўзяць пад кантроль расьсьледаваньне забойства Нямцова. Арганізатары праекту таксама прапануюць патэлефанаваць любому расейскаму дэпутату з патрабаваньнем правядзеньня парлямэнцкага расьсьледаваньня гэтага злачынства.

«Толькі так мы можам быць упэўненыя, што Сьледчы камітэт будзе працаваць сумленна і адкрыта», — гаворыцца на сайце.

Учора раніцай у чарговы раз зь месца забойства Нямцова вывезьлі ўсе кветкі, сьцягі і плякаты.

Барыс Нямцоў быў забіты 27 лютага на мосьце недалёка ад Крамля.

XS
SM
MD
LG