Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФІФА: Расея і Катар могуць страціць права правядзеньня чэмпіянатаў сьвету па футболе


Старшыня камісіі па аўдыце ФІФА Дамэніка Скала заявіў, што Расея і Катар могуць страціць права правядзеньня чэмпіянатаў сьвету па футболе ў 2018 і 2022-м гадах, калі будуць прадстаўленыя доказы хабару футбольным чыноўнікам.

«Калі існуюць доказы таго, што Катар і Расея атрымалі права на чэмпіянат сьвету дзякуючы хабарам, то такое права будзе ануляванае», — сказаў Скала ў інтэрвію швайцарскай газэце Sonntags Zeitung.

Старшыня камісіі па аўдыце ФІФА, аднак, заявіў, што да гэтага часу «такіх сьведчаньняў прадстаўлена не было».

27 траўня швайцарская паліцыя арыштавала некалькіх чыноўнікаў ФІФА, супраць якіх у ЗША прад’яўленыя абвінавачваньні ў хабарніцтве пры выбары месцаў правядзеньня сусьветнага першынства па футболе, у махінацыях з заключэньнем маркетынгавых і тэлерадыёвяшчальных пагадненьняў, у махлярстве, рэкеце і адмываньні грошай.

2 чэрвеня пераабраны ў пяты раз на пасаду прэзыдэнта ФІФА 79-гадовы Ёзэф Блатэр заявіў, што на фоне карупцыйнага скандалу сыходзіць у адстаўку.

XS
SM
MD
LG