Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Побач з Марыюпалем выбухнуў украінскі памежны катэр


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У МУС паведамляюць, што катэр наткнуўся на выбуховую прыладу.

У Азоўскім моры побач з Марыюпалем выбухнуў украінскі памежны катэр. На борце судна знаходзіліся сямёра вайскоўцаў. Шасьцёра зь іх з раненьнямі рознай ступені цяжкасьці дастаўленыя ў шпіталь, яшчэ аднаго памежніка — камандзіра катэра шукаюць вадалазы.

Як паведамляюць ва ўправе МУС па Марыюпалі, катэр наткнуўся на выбуховую прыладу. Выбух адбыўся недалёка ад Азоўскага суднарамонтнага завода, за чатыры кілямэтры ад берага.

Марыюпаль знаходзіцца на тэрыторыі Данецкай вобласьці Ўкраіны, прыкладна за дваццаць кілямэтраў ад лініі разьмежаваньня з самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікай».

XS
SM
MD
LG