Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля скандалу ў Белавескім чыноўніца паабяцала не прыбіраць каталіцкі крыж


Як заявіла чыноўніца, каталіцкі крыж у пасёлку Белавескі Камянецкага раёну будзе стаяць.

«Пасьля абмеркаваньняў каталіцкаму крыжу быць. І магчыма, яны будуць стаяць побач — праваслаўны і каталіцкі. Толькі ўсё трэба зрабіць па законе», — адзначыла старшыня Камянецкага раённага савету дэпутатаў Ірына Нігерыш у інтэрвію тэлеканалу «Белсат». Большасьці жыхароў Белавескага ўсталяваны каталікамі крыж зусім не замінае.

Як паведамляла Радыё Свабода, у пасёлку Белавескі адбыўся канфлікт паміж праваслаўнымі і каталікамі. Прычынай інцыдэнту стаў крыж, які адзін з вернікаў-каталікоў самастойна вырабіў і ўсталяваў побач з праваслаўным на ўездзе ў паселішча. Настаяцель праваслаўнага храма Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы іерэй Аляксандар Сычэвіч катэгарычна супраць зьяўленьня каталіцкага крыжа:

«Трэба ўлічваць, што ў нас у пасёлку больш за 90 працэнтаў — праваслаўныя. І ня трэба таптаць нашу веру нагамі. І калі зараз большасьць прагаласуе за тое, што ня трэба гэты крыж у пасёлку, то тады прыбіраем», — заявіў на сходзе айцец Аляксандар.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG