Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў прапанаваў кангрэсу «За незалежнасьць» аб’яднацца з новаствораным рухам Някляева. Трусаў — супраць


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў

Рэальнае аб’яднаньне беларускай апазыцыі можна пачаць з аб’яднаньня Ўсебеларускага кангрэсу за незалежнасьць з рухам «За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі». Такую прапанову зрабіў сёньня Ўладзімер Някляеў, які арганізоўвае гэту рух, прадстаўнікам Кангрэсу за незалежнасьць:

«Кангрэс — гэта галава. Рух — рукі і ногі. Кангрэс вылучае ідэю сабраць мільён подпісаў грамадзян Беларусі ў падтрымку незалежнасьці, а рух іх зьбярэ. Толькі так, толькі калі мы аб’яднаемся, мы зможам зрабіць сур’ёзную рэч».

Прапанова спадара Някляева прагучала напрыканцы сёньняшняй сэсіі Ўсебеларускага кангэсу за незалежнасьць. Таму было вырашана абмеркаваць яе ўсебакова і дэталёва і прыняць рашэньне ня сёньня, а на радзе кангрэсу.

«У радзе кангрэсу — 17 чалавек, як яны вырашаць, так і будзе, — заявіў сябра Руху Алег Трусаў. — Але я асабіста — супраць гэтай прапановы, бо кангрэс — гэта пляцоўка для дыскусій, а рухі, партыі, суполкі — гэта ўдзельнікі дыскусій, і злучацца ім няма сэнсу. Каб захаваць кангрэс як дыскусійную пляцоўку, мы нават не вылучаем нашага каардынатара Алену Анісім патэнцыйным кандыдатам на прэзыдэнты менавіта на паседжаньні кангрэсу».

Дэлегатам сэсіі кангрэсу былі прапанаваныя праекты дзьвюх заяваў — аб палітычнай сытуацыі і па зьменах выбарчай сыстэмы. Вырашана, што гэтыя дакумэнты з улікам прапаноў таксама прыме рада кангрэсу.

На сёньняшнім паседжаньні таксама выступілі Мечыслаў Грыб, Аляксандар Мех, Віктар Карняенка, Алег Гайдукевіч, Міхаіл Пастухоў і Ўладзімер Колас.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG