Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскія камунальныя службы зноў зьліквідавалі мэмарыял Барыса Нямцова


7 чэрвеня спаўняецца 100 дзён з дня сьмерці Барыса Нямцова. Паводле паведамленьня у Твітэры, у нядзелю раніцай працаўнікі гарадзкіх службаў расейскай сталіцы ў чарговы раз прыбралі зь месца забойства палітыка на Вялікім Маскварэцкім мосьце ўсе кветкі, сьцягі і плякаты.

Народны мэмарыял на месцы забойства палітыка неаднаразова зьнішчалі, але яго кожны раз аднаўлялі.

У шэрагу выпадкаў адказнасьць за яго ліквідацыю бралі на сябе актывісты радыкальнай групоўкі «Рускі вызваленчы рух SERB».

Кветкі і сьвечкі зь месца забойства Нямцова вывозілі і камунальныя службы Масквы.

XS
SM
MD
LG