Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьявіцца адзіная база ўсіх наркаспажыўцоў


У Беларусі зацьверджанае палажэньне аб парадку фармаваньня і вядзеньня Адзінай сыстэмы ўліку асоб, якія спажываюць наркатычныя сродкі, псыхатропныя рэчывы і іх аналягі. Пастанова Савета міністраў ад 4 чэрвеня 2015 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Міністэрства аховы здароўя, аблвыканкамы і Менгарвыканкам павінны забясьпечыць праграмна-тэхнічнае абсталяваньне Адзінай сістэмы ўліку такіх асоб у мэтах выкананьня дэкрэта прэзыдэнта Беларусі «Аб неадкладных захадах па процідзеяньні незаконнаму абароту наркотыкаў».

Згодна з дакумэнтам, Адзіная сыстэма фармуецца і вядзецца Міністэрствам аховы здароўя на базе дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны центар псыхічнага здароўя». Адзіная сытэма вядзецца ў форме электроннай базы дадзеных, абароненай ад пашкоджаньняў і несанкцыянаванага доступу з дапамогай спэцыялізаванага праграмнага забесьпячэньня.

Мяркуецца, што што РНПЦ псыхічнага здароўя будзе перадаваць інфармацыю арганізацыям аховы здароўя па абароненых каналах сувязі.

«Доступ да інфармацыі аб пацыентах, якія зарэгістраваныя ў Адзінай сыстэме, па абароненых каналах сувязі і (або) на машынных носьбітах маюць упаўнаважаныя асобы арганізацыі аховы здароўя па месцы жыхарства (альбо знаходжаньня) пацыентаў. Для доступу па абароненым каналах сувязі з ідэнтыфікацыяй выкарыстоўваецца ключ электроннага лічбавага подпісу... Асобы, вінаватыя ў разгалошваньні інфармацыі аб пацыентах, якая ахоўваецца законам, нясуць адказнасьць ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь», адзначаецца ў палажэньні.

XS
SM
MD
LG