Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты працягваюць абстрэлы пазыцыяў украінскіх вайскоўцаў ВІДЭА


Штаб ваеннай апэрацыі супраць сэпаратыстаў на ўсходзе Украіны: сэпаратысты ўжываюць цяжкія ўзбраеньні.

Сепаратысты вядуць абстрэл пазыцый украінскіх вайскоўцаў у Данбасе.

Украінскі «5 канал» прадэманстраваў відэазапіс абстрэлу Мар'інкі.

Штаб ваеннай апэрацыі супраць сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны паведамляе, што ў суботу вёўся агонь па населеных пунктах Шырокіна, Гранітны і Стараігнацьеўка і шэрагу іншых гарадоў Луганскай і Данецкай абласьцей. Вайскоўцы сьцьвярджаюць, што — у парушэньне Менскіх дамоўленасьцяў — ужывалася цяжкае ўзбраеньне.

Раней у суботу прэс-сакратар адміністрацыі украінскага прэзыдэнта па пытаньнях ваеннай апэрацыі Андрэй Лысенка паведаміў, што зь пятніцы ў зоне канфлікту быў забіты адзін вайсковец, яшчэ 10 былі параненыя.

XS
SM
MD
LG