Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У супэрмаркетах будуць прадаваць 26 кніг беларускай клясыкі. Размова з Уладзімерам Сіўчыкавым


Ужо ў чэрвені ў продажы зьявіцца адразу цэлая сэрыя айчыннай клясыкі пад назвай «Мая беларуская кніга». Сярод яе аўтараў — Францішак Аляхновіч, Вацлаў Ластоўскі, Васіль Быкаў ды іншыя творцы, на якіх «забыліся» дзяржаўныя выдавецтвы. Сэрыя з 26 кніг будзе прадавацца ня толькі ў гандлёвых кропках «Белкнігі», але і ў супэрмаркетах, прычым выдаўцы абяцаюць зрабіць яе даступнай па кошце. Госьцем перадачы — адзін з распрацоўнікаў сэрыі, пісьменьнік Уладзімер Сіўчыкаў.

Уладзімер Сіўчыкаў: «Мой выдавецкі досьвед гаворыць пра тое, што часта лягчэй дамовіцца з аўтарамі, чым зь іхнымі нашчадкамі. На жаль, нам не ўдалося дамовіцца з нашчадкамі адной нашай славутай пісьменьніцы, якія жывуць у Беластоку. Калі мы прапанавалі ім пасільны для выдавецтва ганарар, нам было заяўлена, што „бабулі савецкая ўлада плаціла больш“. На што я не стрымаўся і адказаў: „Так, плаціла — канцлягерам, перасьледам, недрукаваньнем, вось такія былі ў вашай бабулі ганарары“. Дзякуй Богу, з усімі астатнімі спадкаемцамі падобных праблемаў не ўзьнікала».

Фрагмэнт перадачы

  • 16x9 Image

    Міхась Скобла

    Міхась Скобла нарадзіўся ў 1966 годзе на Гарадзеншчыне. Скончыў філфак БДУ, працаваў у Міністэрстве культуры і друку, у рэдакцыі часопіса «Роднае слова», у выдавецтве «Беларускі кнігазбор». Сябра СБП і БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG