Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маладэчне — Нацыянальны фэстываль беларускай песьні і паэзіі


Нацыянальны фэстываль беларускай песьні і паэзіі, архіўнае фота 2012 году

Нацыянальны фэстываль беларускай песьні і паэзіі, архіўнае фота 2012 году

15-ты Нацыянальны фэстываль беларускай песьні і паэзіі ўрачыста адкрыўся на сцэне летняга амфітэатру ў Маладэчне. Фэстываль будзе доўжыцца тры дні — з 5 па 7 чэрвеня.

Паводле міністра культуры Беларусі Барыса Сьвятлова, паводле сваёй значнасьці гэты фэстываль можна параўнаць са «Славянскім базарам у Віцебску», аднак музычны форум у Маладэчне скіраваны менавіта ў бок нацыянальнай культуры.

Самым цікавым міністар лічыць конкурс маладых талентаў, бо гэта музычная, культурная будучыня краіны.

6 чэрвеня пройдзе канцэрт з удзелам салістаў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестру Беларусі «Вялікія песьні вялікага народу» пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Фэстывальны дзень завершыць цырымонія ўзнагароджаньня ляўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песьні.

7 чэрвеня пройдзе юбілейны канцэрт «Песьня мая...» кампазытара Алега Моўчана. На сцэну ў гэты дзень выйдуць Ядвіга Паплаўская, Аляксандр Ціхановіч, Мікалай Скорыкаў, Анатоль Кашапараў, а таксама «Песьняры» і вакальны гурт «Чысты голас».

Завяршэньнем фэстывалю ў Маладзечне стане вечаровы канцэрт з удзелам пераможцаў музычнага праекту «Зорны дыліжанс». Выступяць Дзмітры Калдун, гурт IOWA.

Нацыянальны фэстываль беларускай песьні і паэзіі ў Маладэчне праводзіцца з 1993 году, паведамляе БелТА.

XS
SM
MD
LG