Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама паабяцаў Парашэнку рашучую падтрымку сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны


©Shutterstock

©Shutterstock

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама правёў тэлефонную размову з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам пра канфлікт ва ўсходняй Украіне і перамовах пра Ўкраіну на саміце «Вялікай сямёркі» ў Нямеччыне.

Як паведамляе прэс-служба Белага дома, Абама і Парашэнка выказалі глыбокую заклапочанасьць у сувязі зь нядаўнім нападам сэпаратысцкіх сіл Расеі на цяперашняй лініі судакрананьня паблізу Данецка, і яшчэ раз заклікалі Расею і сэпаратыстаў, якіх яна падтрымлівае, строга выконваць умовы Менскіх пагадненьняў.

Прэзыдэнт ЗША пацьвердзіў рашучую падтрымку сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і сваю рашучасьць працягваць працаваць зь міжнароднымі партнэрамі, каб забясьпечыць падтрымку Ўкраіне ў той час, калі яна ажыцьцяўляе трансфармацыйныя рэформы.

Прэзыдэнт Абама таксама падкрэсьліў прыхільнасьць Злучаных Штатаў падтрымцы дыпляматычнага вырашэньня канфлікту на ўсходняй Украіне і неабходнасьці прымусіць Расею і сэпаратыстаў заплаціць за свае дзеяньні, пакуль яны ня выканаюць усе палажэньні Менскіх пагадненьняў.

XS
SM
MD
LG