Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ў сьмецьцеправодзе студэнцкага інтэрнату знайшлі труп немаўляці


Менскія студэнцкія інтэрнаты

Менскія студэнцкія інтэрнаты

Як паведаміла БелТА, у Менску ў сьмецьцеправодзе студэнцкага інтэрнату раніцай 5 чэрвеня знайшлі труп немаўляці, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова.

«Праваахоўнікі высьвятляюць акалічнасьці сьмерці немаўляці», — сказала Юлія Ганчарова.

Паводле папярэдніх дадзеных, дзіцё нарадзілася жывым. Асобу маці вызначаюць. На месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група.

XS
SM
MD
LG