Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная арганізацыя працы разгледзіць «беларускае пытаньне»

  • БелаПАН

Камітэт па нормах і стандартах Міжнароднай арганізацыі працы абмяркуе 5 чэрвеня сытуацыю з правамі працоўных у Беларусі.

Слуханьні з удзелам беларускай урадавай дэлегацыі на чале зь міністрам працы і сацыяльнай абароны Мар’янай Шчоткінай адбудуцца ў рамках 104-й сэсіі Міжнароднай канфэрэнцыі працы (МКП), якая праходзіць 1-13 чэрвеня ў Жэнэве.

Беларусі ў чарговы раз прад’яўляюць прэтэнзіі з нагоды невыкананьня канвэнцыі МАП № 87 ад 9 ліпеня 1948 году «Аб свабодзе асацыяцыяў і абароне права на арганізацыю», якую краіна ратыфікавала яшчэ ў 1956 годзе, будучы яшчэ ў складзе СССР.

Напярэдадні Беларусь падала камітэту па нормах і стандартах гадавую справаздачу аб прагрэсе ў выкананьні рэкамэндацыяў камісіі па расьсьледаваньні.

Урад Беларусі даводзіць у гэтай справаздачы, што цяпер у краіне прытрымліваюцца «прынцыпаў прафсаюзнага плюралізму».

XS
SM
MD
LG