Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Бясьпекі ААН правядзе тэрміновае паседжаньне па Данбасе


Паседжаньне Рады Бясьпекі ААН 29 траўня 2015 году ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, архіўнае фота

Паседжаньне Рады Бясьпекі ААН 29 траўня 2015 году ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, архіўнае фота

Рада Бясьпекі ААН правядзе 5 чэрвеня ў Нью-Ёрку надзвычайную сустрэчу па сытуацыі ва Ўкраіне.

Сябра Рады Бясьпекі Літва заклікала правесьці пасяджэньне пасьля ўскладненьня сытуацыі ў Данбасе, у прыватнасьці, баёў у Мар’інцы ля Данецка.

Раней пра тое, што Ўкраіна ініцыюе пасяджэньне Рады Бясьпекі, заявіў сталы прадстаўнік Украіны ў ААН Юры Сяргееў.

3 чэрвеня паблізу Мар’інкі, што ля Данецка, адбылося маштабнае за апошнія месяцы супрацьстаяньне паміж урадавымі сіламі і баевікамі. У АБСЭ пацьвердзілі, што абстрэлы зь цяжкіх узбраеньняў, забароненых Менскімі мірнымі дамоўленасьцямі, пачалі баевікі.

Менскія пагадненьні, падпісаныя ў лютым гэтага году, прадугледжваюць спыненьне агню ў Данбасе зь 15 лютага, а таксама адвод цяжкога ўзбраеньня ад лініі судакрананьня. Аднак дамоўленасьці выконваліся ня цалкам, бакі канфлікту абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэньні гэтых пагадненьняў.

XS
SM
MD
LG