Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне пачнуць штрафаваць за прапагандысцкае расейскае кіно


Крывавы тэлевізар як сымбаль расейскай прапаганды на ўкраінскім тэлебачаньні. Акцыя каля Дзяржкіно ў Кіеве 9 верасьня 2014 году.
Крывавы тэлевізар як сымбаль расейскай прапаганды на ўкраінскім тэлебачаньні. Акцыя каля Дзяржкіно ў Кіеве 9 верасьня 2014 году.

4 чэрвеня ва Ўкраіне ўступіў у сілу закон, які забараняе распаўсюд і дэманстрацыю сэрыялаў і фільмаў, якія зьмяшчаюць расейскую прапаганду.

Забарона закранула 368 сэрыялаў і фільмаў ваеннай і міліцэйскай тэматыкі, якія ўсхваляюць расійскіх сілавікоў. Разам з тым, пад забарону не падпадаюць сэрыялы і фільмы, створаныя ў ко-прадукцыі і зьнятыя да 1 студзеня 2014 году.

«206 фільмаў і сэрыялаў былі забароненыя са жніўня мінулага году. Ад сёньняшняга дня гэта яшчэ 162. Іх адабралі шляхам экспэртнага прагляду і ўстаноўкі ў іх прапаганды, прыніжэньня паводле нацыянальнай прыкметы і гэтак далей», — сказаў старшыня Дзяржкіно Ўкраіны Філіп Ільленка.

Забарона тычыцца мастацкага, дакумэнтальнага кіно і сэрыялаў і нават мультфільмаў, якія прапагандуюць расейскія сілавыя структуры, усхваляюць работнікаў савецкіх органаў дзяржаўнай бясьпекі, апраўдваюць прызнаюць правамернай акупацыю тэрыторыі Украіны. За дэманстрацыю такіх фільмаў і сэрыялаў законам прадугледжаны штраф: за першае парушэньне — 10 мінімальных заробкаў, за другое — 50, а гэта ад 13 тысяч да 68 тысяч грыўняў (прыблізна ад 660 да 3300 даляраў). Паступленьні ад штрафаў пойдуць у дзяржаўны бюджэт.

«Я шчыра спадзяюся, што, калі да штрафаў і дойдзе, то гэта будуць нейкія кропкавыя гісторыі, таму што большасьць каналаў у прынцыпе сьвядома падыходзяць да выкананьня патрабаваньняў заканадаўства. Наша мэта — не караць, а фарміраваць інфармацыйную прастору без варожай прапаганды», — сказаў Ільленка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG