Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры замежных спраў «Усходняга партнэрства» зьбяруцца ў Менску


Нефармальная сустрэча міністраў замежных спраў дзяржаў — удзельніц «Усходняга партнэрства» пройдзе ў канцы чэрвеня ў Менску.

На ёй міністры падвядуць вынікі Рыскага саміту ініцыятывы «Ўсходняе партнэрства», які адбыўся 21-22 траўня.

Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімер Макей.

Ён адзначыў, што гэта плянавае мерапрыемства і падобныя саміты праводзяцца ў розных краінах «Усходняга партнэрства».

Перамовы ў такім фармаце адбудуцца ўпершыню ў Менску.

Макей таксама адзначыў, што міністры абмяняюцца «поглядамі на тое, як у будучыні гэтая ініцыятыва будзе разьвівацца», перадае БЕЛТА.

XS
SM
MD
LG