Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вызваліць Украіну, прабіўшыся да Прыднястроўя»


Мапа "Наваросіі" на мітынгу ў падтрымку "ДНР". Данецк, 18.06.2014

Мапа "Наваросіі" на мітынгу ў падтрымку "ДНР". Данецк, 18.06.2014

З такой стратэгіяй выступіў сёньня ў Маскве ідэоляг «Наваросіі» Ігар Стралкоў-Гіркін.

Удзельнікі сустрэчы, на якой выступаў і Гіркін, абмяркоўвалі «Ўрокі Наваросіі для будучыні Расеі». Паводле рэпартажу Бі-Бі-Сі, многія ўдзельнікі гаварылі пра тое, што нерашучасьць Расеі губіць ідэю «Наваросіі». Нежаданьне Крамля адкрыта ўступіць у канфлікт, паводле іх, ёсьць стратэгічная памылка, якую, аднак, яшчэ ня позна паправіць, захапіўшы ўсе восем абласьцей патэнцыйнай тэрыторыі «Наваросіі».

«На жаль, Расея цалкам страціла ініцыятыву на ўкраінскім напрамку, паслухмяна ідучы ў кільватэры схем, прынятых ЗША, што непазьбежна прывядзе да паразы, калі гэтая парадыгма ня будзе зьмененая», — заявіў Гіркін. Паводле яго, зрабіць гэта трэба шляхам «поўнага ваеннага разгрому хунты і вызваленьня Ўкраіны і прасячэньня калідора да Прыднястроўя».

Адзін з ініцыятараў вайны ў Данбасе гэтым разам больш дэтальна заняўся лёсам Прыднястроўя. Ён непакоіцца, што Ўкраіна, Малдова і Румынія рыхтуюцца зьнішчыць нікім не прызнаную Малдаўскую прыднястроўскую рэспубліку, для пачатку ўвёўшы эканамічную блякаду. Блякада, як мяркуе Стралкоў, будзе падавацца як барацьба з кантрабандай, а Саакашвілі якраз і быў прызначаны ў Адэсу, каб гэтую блякаду праводзіць. «Уся тэрыторыя Прыднястроўя блякуецца з боку Адэскай вобласьці Ўкраіны. І Саакашвілі, трэба аддаць яму належнае, чалавек дастаткова энэргічны, дастаткова таленавіты і дастаткова тыранічнага складу, каб практычна рэалізаваць гэтую блякаду», — сказаў Гіркін.

Былы прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі некалькі дзён таму быў прызначаны губэрнатарам Адэскай вобласьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG