Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даляр пераваліў за 15 тысяч, эўра — за 17


Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валюты на 5 чэрвеня. Даляр вырас на 187 пунктаў і цяпер будзе каштаваць 15 130 рублёў. Эўра вырас на 74 і каштуе 17 031 рубель.

Ужо некалькі тыдняў даляр дэманструе ўстойлівы рост: яшчэ 19 траўня курс даляра складаў 14 040 рублёў. Цяпер даляр упершыню зь лютага пераваліў за 15 тысяч.

Адначасова біржавы курс даляра вырас у Расеі: там упершыню з красавіка ён падняўся вышэй за 55 рублёў.

Зь сьнежня 2014 году па люты 2015 году беларускі рубель быў дэвальваваны больш як на 40%: курс на 19 сьнежня складаў 10 890 рублёў за даляр ЗША, а на 3 лютага — 15 450. Але потым на працягу сакавіка-траўня назіралася ўзмацненьне нацыянальнай валюты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG