Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь не імкнецца быць пасярэднікам у прымірэньні бакоў канфлікту ва Ўкраіне, — МЗС


Аляксандар Міхневіч, архіўнае фота

Аляксандар Міхневіч, архіўнае фота

Канфлікт ва Ўкраіне аказвае сур’ёзны ўплыў на рэгіён, Беларусь зацікаўленая ў больш хуткім яго ўрэгуляваньні, аднак не імкнецца стаць пасярэднікам паміж супрацьлеглымі бакамі, заявіў першы намесьнік міністра замежных спраў рэспублікі Аляксандар Міхневіч.

«Менск не імкнецца выкарыстоўваць супярэчнасьці дзеля здабываньня нейкай сваёй выгады, роўна як і гуляць ролю пасярэдніка ў пытаньні прымірэньня», — сказаў Аляксандар Міхневіч на канфэрэнцыі высокага ўзроўню «Бясьпека і стабільнасьць у рэгіёне ШАС» у чацьвер у Маскве.

«Мы разглядаем збройнае супрацьстаяньне на паўднёвым усходзе Ўкраіны ў якасьці сур’ёзнай пагрозы. Палітычныя і эканамічныя праблемы дадзенага крызісу вельмі адчувальныя для нашай краіны, якая мае больш як тысячакілямэтровую мяжу з Украінай, і яны аказваюць самы сур’ёзны ўплыў на рэгіянальны працэс. Разумеючы ўвесь цяжар наступстваў, Беларусь прыкладае максымум намаганьняў дзеля ўрэгуляваньня сытуацыі ў краіне», — цытуе Міхневіча Інтэрфакс.

XS
SM
MD
LG