Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень брукаванкі


Джон Эткінсан Грымшаў, «Срэбная месячная ноч» (1880)
Джон Эткінсан Грымшаў, «Срэбная месячная ноч» (1880)

Я вяртаўся на ровары ў родны бацькоўскі двор. Мінуў два лясы, выехаў на палявую дарогу, парослую лубінам і канюшынай. Змрок ахутваў ваколіцу. Пачалася брукаваная дарога. І раптам я спыніўся ад нечаканага сьвятла, што сьцякала ў душу. Праз хвіліну я ўцяміў: сьвяціла каменьне стогадовай брукаванкі.

27 траўня 2015 я ўспомніў гэтае сьвятло: грамадзкасьць дамаглася, каб рада па культурнай спадчыне дала згоду увекавечыць біты мірскі шлях каля Стоўпцаў — адну з сотняў беларускіх брукаванак — як помнік дарожнага будаўніцтва, як знак культуры і густу каленна-мазольнай працы нашых дзядоў.

Нам сьвецяць родныя брукаванкі, каб адступілася цемра?

Валер Дранчук

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG