Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія дэпутаты прапануюць забараніць працу Фонду Сораса


Джордж Сорас
Джордж Сорас

Дэпутаты Дзярждумы камуністы Валерый Рашкін і Сяргей Абухоў накіравалі ў Генэральную пракуратуру запыт, у якім просяць прызнаць непажаданай на тэрыторыі Расеі дзейнасьць інстытуту «Адкрытае грамадзтва», вядомага як Фонд Сораса.

Паводле дэпутатаў, праца фонду зьяўляецца «антырасейскай» і яе «неабходна прызнаць непажаданай... да таго, як яна набудзе тыя дэструктыўныя формы, якія мы назіралі на Ўкраіне, у Грузіі і іншых краінах», цытуюць РИА Новости тэкст запыту дэпутатаў. Амэрыканскі фінансіст і філятроп Джорж Сорас сам не хавае сваёй ролі ў развале Савецкага Саюзу, а таксама ў арганізацыі «аранжавай рэвалюцыі» і Эўрамайдану ва Ўкраіне, кажуць ініцыятары звароту.

У сераду, 3 чэрвеня, у Расеі ўступіў у сілу закон, які дазваляе прысвойваць замежным і міжнародным няўрадавым арганізацыям статус «непажаданых у Расеі», калі яны ўяўляюць пагрозу асновам канстытуцыйнага ладу, абароназдольнасьці краіны ці бясьпекі дзяржавы. Такім арганізацыям будзе забаронена працаваць у РФ, іх структурныя аддзелы будуць зачыненыя, а распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў забаронены. Рашэньне пра ўключэньне ў такі сьпіс прымаюць генпракурор або яго намесьнікі. Пры гэтым рашэньне неабходна ўзгадняць з МЗС.

Фонд Сораса працаваў у Беларусі ў 1993-1997 гадах і адышоў адсюль у выніку канфлікту з уладамі. Паводле даступных крыніцаў, канфлікт быў зьвязаны з выплатай падаткаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG