Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Масква адказная за ваенныя дзеяньні пад Данецкам


Прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Мэры Харф

Прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Мэры Харф

Злучаныя Штаты папярэджваюць Расею пра магчымасьць узмацненьня рэжыму санкцыяў у адказ на яе супольныя з сэпаратыстамі баявыя дзеяньні на ўсходзе Ўкраіны.

Злучаныя Штаты ўсклалі на Расею прамую адказнасьць за атакі сілаў сэпаратыстаў на пазыцыі ўкраінскай арміі ў раёне Данецку.

У сераду на прэс-брыфінгу прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту Мэры Харф заявіла аб тым, што «аб’яднаныя сілы Расеі і сэпаратыстаў правялі скаардынаваныя атакі».

Яна падкрэсьліла, што будучыня санкцыяў залежыць ад паводзінаў Расеі. У выпадку выкананьня Масквой сваіх абавязацельстваў у рамках Менскіх дамоўленасьцяў, некаторыя значныя санкцыі могуць быць адмененыя. У адваротным выпадку ЗША «будуць працягваць павышаць кошт такіх дзеяньняў для Расеі». «Мы праводзім такія абмеркаваньні ўнутры адміністрацыі і з нашымі партнэрамі», — сказала Харф.

У адказ на пытаньне, што азначае «аб’яднаныя сілы Расеі і сэпаратыстаў», прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту адмовілася даць ацэнку колькасьці расейскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца, паводле яе слоў, на тэрыторыі ўсходняй Украіны.

Аднак пра сур’ёзную ўцягнутасьць Расеі ў канфлікт сьведчыць, як сказала Харф, наяўнасьць вялікай колькасьці абсталяваньня, якое забясьпечвае камандаваньне і кантроль за вайсковымі апэрацыямі і эксплюатуецца сумесна сэпаратыстамі і расейскімі вайскоўцамі. Пад падвойным кантролем знаходзяцца артылерыйскія і ракетныя ўстаноўкі, якія дысьлякуюцца ў зонах, адкуль яны павінны былі быць выведзеныя, згодна зь Менскімі дамоўленасьцямі. На маштабы ўдзелу Расеі ў канфлікце, па словах прэс-сакратара Дзярждэпартамэнта, таксама ўказвае сумесная вайсковая падрыхтоўка сілаў сэпаратыстаў і Расеі, падчас якой выкарыстоўваюцца самалёты-бесьпілётнікі з расейскага арсэналу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG