Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз мае намер працягнуць санкцыі супраць Расеі


Эўрапейскі Зьвяз у бліжэйшыя тыдні мае намер падоўжыць да канца студзеня шырокія эканамічныя санкцыі супраць Расеі ў сувязі з крызісам ва Ўкраіне. Пра гэта паведамляе газэта The Wall Street Journal з Брусэлю са спасылкай на шэраг высокапастаўленых чыноўнікаў і дыпляматаў.

Працяг санкцый зьяўляецца часткай намаганьняў па максымальным ціску на Крэмль для поўнага выкананьня расейскай часткі менскіх пагадненьняў аб спыненьні агню, заявілі гэтыя чыноўнікі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG