Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Фота дня
Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша:
Міжнародны дзень нявінных дзяцей — ахвяр агрэсіі.
Менск, у кнігарні «логвінаЎ» адбудзецца аўтограф-сэсія ўкраінскага пісьменьніка Сяргея Жадана, прысьвечаная выхаду яго зборніка «Украінскія авіялініі».
Пачатак у 14 гадзінаў. Менск, палац спорту, дабрачынны фонд «Дакрананьне да жыцьця» праводзіць дабрачынны канцэрт-маратон. У канцэрце возьмуць удзел дуэт Uzari & Maimuna, Аляксей Хлястоў, ТЭО, Анастасія Ціхановіч, Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская, Алёна Спірыдовіч, гурт J: MORS і іншыя. Усе сабраныя ад канцэрту сродкі накіраваныя на дапамогу дзецям з анкалягічнымі захворваньнямі і дзецям-сіротам. Пачатак а 18 гадзіне.
Смалявіцкі раён (Менская вобласьць), у адукацыйным цэнтры арганізацыі «Беларускі зялёны крыж» пройдзе круглы стол «Радыелягічная бясьпека паўднёва-ўсходняй тэрыторыі Гомельскае вобласьці: міты і рэальнасьць». Да ўдзелу запрошаныя прадстаўнікі дэпартамэнту па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС міністэрства надзвычайных сытуацый, Інстытуту радыялёгіі, рэспубліканскага цэнтру па кантролі радыеактыўнага забруджваньня. Час правядзеньня: з 13 да 15 гадзінаў.
У гісторыі:
1634 — Палянаўскім мірам скончана Смаленская вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай.
1800 — у Вашынгтоне завершана будаўніцтва Белага дому, і ў яго засяліліся першыя насельнікі: прэзыдэнт Джон Адамс з жонкай.
1918 — апублікаваная «Беларуская граматыка для школ» Браніслава Тарашкевіча.
1972 — Паэт Іосіф Бродзкі накіраваўся ў вымушаную эміграцыю з СССР.
1989 — На плошчы Цяньянмынь у Пэкіне канчаткова здушылі студэнцкую дэманстрацыю пратэсту 1989 — У Польшчы адбыліся першыя часткова свабодныя парлямэнцкія выбары, на якіх, нягледзячы на квоты для камуністычнага рэжыму, перамог рух «Салідарнасьць».
У гэты дзень нарадзіліся:
469 да н. э. — Сакрат, старажытнагрэцкі філёзаф
1867 — Густаў Манэргайм, маршал Фінляндыі, прэзыдэнт Фінляндыі ў 1944-1946.
1946 — Людміла Бржазоўская, балерына, народная артыстка БССР
У гэты дзень памерлі:
1872 — Станіслаў Манюшка, беларускі і польскі кампазытар
1952 — Язэп Варонка, адзін з стваральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі.
1986 — Канстанцыя Буйла, беларуская паэтка. Гэта яе радкі:
Люблю наш край — старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасьце,
Сьлязу нядолі праліла.
Фрагмэнт мэлёдыі зь песьні на гэты верш зрабіўся пазыўным беларускай Свабоды.
2013 — Юрась Бушлякоў, філёляг, пэдагог, журналіст Радыё Свабода. Пасьля ягонай сьмерці ў сьвет выйшла кніга «Жывая мова», над якой ён працаваў апошнія месяцы жыцьця.
Цытата:
Жывучы ў чужых інфармацыйных каардынатах, чалавек няўхільна траціць адчуваньне асноваў мовы
Юрась Бушлякоў