Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антысанкцыйная бульба ў расейскай глыбінцы (ВІДЭА)


Антысанкцыйная бульба ў расейскай глыбінцы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:30 0:00
Наўпроставы лінк

«Ратаваньне галодных — справа рук саміх галодных» — дэвіз адміністрацыі ўральскага мястэчка Бярозаўскі. Людзі з гораду едуць саджаць бульбу, каб змагацца з наступствамі ўведзеных самой жа Расеяй абмежаваньняў на імпарт харчоў.

Эканаміст Міхал Залескі камэнтуе:

«Тое, што паказана ў сюжэце, завецца «дэіндустрыялізацыя». Але яна ў Беларусі завяршаецца, таму што дэіндустрыялізатары выміраюць.

А працэс адбываўся такім чынам.

Спачатку было сялянства, і яно валодала пэўнымі тэхналёгіямі, якія называліся «конна-ручныя работы». Былі коні, і былі самыя розныя прыстасаваньні, і імпартныя ў тым ліку — у заможных людзей.

Потым усіх сагналі ў калгасы і зрабілі «машынна-трактарныя станцыі». І пачалася індустрыялізацыя сельскай гаспадаркі, спэцыялізацыя, канцэнтрацыя. І палеткі рабіліся ўсё большыя і большыя — ад вось гэтых сялянскіх «шнуроў», калі былі доўгія палі — таму што наразалі ўздоўж, каб даставалася роўная па якасьці зямля.

Індустрыяльныя тэхналёгіі апанавалі ўсіх. Людзям сталі даваць дачы. Мая маці распавядала, якая атрымала дачны ўчастак гадоў 40 таму. Звычайна побач былі вёскі, дзе знаходзіліся стайні, і людзі хадзілі прасілі мясцовых, якія прыходзілі з канём і маглі ўзараць, абагнаць бульбу, а потым і выкапаць. Але тады былі яшчэ коні і людзі, якія ўмелі гэта рабіць.

А цяпер зноў усе перайшлі на рыдлёўкі. А пераход на рыдлёўкі ад індустрыяльных тэхналёгіяў прыводзіць да таго, што якасьць насеньня пагаршаецца ўвесь час. Ня ўсе людзі ведаюць, якім павінна быць насеньне. Агратэхніка пагаршаецца, змаганьне са шкоднікамі расьлінаў пагаршаецца, і ўсё гэта выглядае ўбога.

У Беларусі на лецішчах вырошчваецца 500 тысяч тон гародніны. Я рабіў такія ацэнкі і падлікі — у нас бульбай займаецца 6 мільёнаў чалавек. 6 мільёнаў закопвае і выкопвае. То бок чыстых спажыўцоў бульбы, накшталт мяне, якія не дакранаюцца да яе рукамі ў працэсе пасадкі, вырошчваньня, капаньня, — 3,5 мільёна. І колькасьць такіх людзей будзе расьці, бо мае дзеці ўжо на дачу ня езьдзяць — я маю на ўвазе ў тым сэнсе, каб там штосьці вырошчваць, рыцца ў зямлі.

Праблема яшчэ ў тым, што эканамічная мэтазгоднасьць страчваецца. Нямецкія экспэрты, зь якімі я працаваў, яшчэ ў 1990 годзе казалі, што ўсё будзе зьедзена транспартным тарыфам, коштамі на паліва.

Ну, а расейцы цяпер на тым узроўні, на якім кітайцы былі ў 1950-х: можна ў печцы мэтал выплаўляць, можна вераб’ёў лавіць, можна вось гэтыя шнуры бульбай засяваць. Але ж гэта трэба ўмець...

У расейцаў ёсьць такая прымаўка красамоўная: «Не боги горшки обжигают». Вось такія гаршкі і атрымліваюцца ў іх, такая і бульба атрымаецца...»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG