Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскі дэсантнік загінуў «у месцы часовай дысьлякацыі» за мяжой РФ


Маці забітага расейскага дэсантніка адмовілася маўчаць і паказала дакумэнты, зь якіх вынікае, што яе сын, вайсковец узброеных сілаў РФ, загінуў за межамі краіны.

Блогер tyler78 зьмясьціў два скрыншоты з дакумэнтаў Мінабароны РФ, дзе ў адносінах да дэсантніка Сяргея Андрыянава адна даведка сьцьвярджае, што ён быў забіты «ў месцы часовай дысьлякацыі» сваёй часьці падчас выкананьня «спэцыяльнага заданьня», а другая была выдадзеная «толькі для перавозу [цела Андрыянава] празь дзяржаўную мяжу Расейскай Фэдэрацыі».

XS
SM
MD
LG