Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя ў Бостане застрэліла чалавека, за якім сачылі па справе аб тэрарызьме


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Паліцыя ў Бостане застрэліла падазраванага ў тэрарызьме

Паводле вэрсіі паліцыі, 26-гадовы Усаама Рахім напаў зь вялікім нажом на паліцэйскага і агента ФБР — нападнік быў застрэлены ў парадку самаабароны.

Паліцыя апісала Рахіма, як «вядомага падазраванага», які раней пагражаў супрацоўнікам праваахоўных органаў. За Рахімам сачылі ў межах справы аб тэрарызьме.

Паводле паліцыі, ёсьць відэаздымка, на якой бачна, як Рахім падыходзіць да праваахоўнікаў, у той час як яны імкнуцца ухіліцца ад кантакту. Пазьней паліцыя арыштавала іншага падазраванага па гэтай справе, Дэйвіда Ўокера.

Брат забітага Іман Ібрагім Рахім напісаў у Facebook’у, што Усаама быў забіты стрэлам у сьпіну падчас чаканьня аўтобуса, на якім ён зьбіраўся ехаць на працу.

Іман Рахім, мусульманскі дзеяч у Сан-Францыска, сказаў, што яго брат гаварыў па тэлефоне з бацькам, калі быў застрэлены.

Будзе праводзіцца расьсьледаваньне, каб вызначыць, у якой ступені страляніна з боку прадстаўнікоў праваахоўных органаў была апраўданая.

XS
SM
MD
LG