Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Youtube заблякаваў фільм «Сям’я» пра Рамзана Кадырава


Рамзан Кадыраў
Рамзан Кадыраў

На інтэрнэт-партале тлумачыцца, што прычынай стала скарга на парушэньне аўтарскіх правоў.

Як мы паведамлялі, грамадзкая арганізацыя «Открытая Россия», створаная былым уладальнікам расейскай нафтавай кампаніі ЮКАС Міхаілам Хадаркоўскім, 25 траўня прэзэнтавала фільм «Сям’я» пра жыцьцё ў Чачні пад уладай Рамзана Кадырава.

У фільме, у прыватнасьці, расказваецца пра месца кіраўніка рэспублікі ў сыстэме фэдэральнай улады Расеі, пра створаныя Рамзанам Кадыравым сілавыя структуры (іх у фільме называюць апрычнінай), а таксама пра выкраданьні і катаваньні затрыманых.

У фільме ёсьць інтэрвію людзей, якія так ці інакш сутыкнуліся з парушэньнямі закону з боку чачэнскіх уладаў. Акрамя таго, у фільме гаворыцца, што, акрамя шматмільярдных бюджэтных датацыяў, Кадыраў атрымлівае грошы з дапамогай «складанай сыстэмы даніны». Паводле аўтараў фільму, кожны чачэнец раз на месяц плаціць складкі ў Фонд імя Ахмата Кадырава: работнікі бюджэтнай сфэры нібыта пералічваюць да 10% заробку, супрацоўнікі прыватных кампаніяў — да траціны даходаў, бізнэсоўцы — да паловы.

Фільм «Сям’я» часова заблякаваны на Youtube ў сувязі з прэтэнзіямі на парушэньне аўтарскіх правоў. Скаргу напісаў уладальнік таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Т&К Продакшн» Ільяс Сынбулатаў. У якіх менавіта момантах фільма ён угледзеў парушэньне аўтарскіх правоў, у дакумэнце не ўдакладняецца.

"Открытая Россия" заяўляе, што ўсе выкарыстаныя матэрыялы
ўзятыя законна, і апратэстоўвае блякаваньне фільму. Паводле дадзеных праекту, да моманту блякаваньня стужкі пра Кадырава на Youtube паглядзелі больш за 900 тысяч разоў.

Стужку дагэтуль можна паглядзець на інтэрнэт-партале Vimeo:

Між тым пачаўся перасьлед людзей, якія пагадзіліся даць інтэрвію для фільму. 1 чэрвеня ў Чачні звольнілі з працы маці Аліхана Ахмедава — аднаго з тых, хто пагадзіўся распавесьці на камэру пра катаваньні на базе чачэнскага АМАПу. Прычыны звальненьня з працы жанчыне патлумачылі проста: «Усё таму, што твой сын зьняўся ў "Сям’і"».

Ахмедаў — былы супрацоўнік міліцыі. У фільме гаворыцца, што ён быў «жорстка зьбіты на базе чачэнскага АМАПу на асабісты загад аднаклясьніка Кадырава, камандзіра АМАПу Аліхана Цакаева».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG