Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 3 чэрвеня: Візыт прэзыдэнта Індыі, прэзэнтацыя кнігі «Няскораны Марыніч»


Міхаіл Марыніч.

Міхаіл Марыніч.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У менскім бізнэс-цэнтры Imaguru (вул. Фабрыцыюса, 4) сёньня пройдзе прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Тамковіча «Няскораны Марыніч. Гісторыя ў фота».

Працяг візыту ў Беларусь прэзыдэнта Індыі Пранаба Мукерджы. Сёньня адбудуцца яго перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Прэзыдэнт Індыі таксама наведае Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, дле яму будзе ўручаны дыплём ганаровага прафэсара БДУ. Індыйскі госьць возьме таксама ўдзел у цырымоніі адкрыцьця ў БДУ бюста Махатмы Гандзі.

Менск, у Нацыянальным прэсавым цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя «Роля і значэньне сацыялёгіі ў жыцьці беларускага грамадзтва», з удзелам дырэктара Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі навук Ігара Катлярова. Пачатак у 12.30.

Менск, у перадвыбарчым штабе Лібэральна-дэмакратычнай партыі (вул Арлоўская, 40) адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя першага намесьніка старшыні ЛДП Алега Гайдукевіча на тэму "Уся праўда пра прэзыдэнцкія выбары". Пачатак у 12 гадзінаў.

Менск, у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3) — адкрыцьцё выставы, прысьвечанай 70-годзьдзю заснаваньня Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Пачатак у 18 гадзінаў.

У гісторыі:

1912 — Янка Купала скончыў працу над сваёй знакамітай камэдыяй «Паўлінка».

1980 — У выніку памылкі амэрыканскага кампутара, што паведаміў аб савецкім ядзерным нападзе, у ЗША аб’яўлена ядзерная трывога.

2006 — Чарнагорыя абвясьціла незалежнасьць ад Сэрбіі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1804 — Рычард Кобдэн, брытанскі эканаміст і палітычны рэфарматар, адзін са стваральнікаў і ідэолягаў тэорыі свабоднага гандлю.

1864 — Рэнсіт Элі Олдсам, амэрыканскі вынаходнік і аўтавытворца, які стварыў першы камэрцыйна пасьпяховы амэрыканскі аўтамабіль «Олдсмабіль».

1911 — Ганна Сапрыка, беларуская пісьменьніца, перакладчыца.

1915 — Адольф Гугель, беларускі мастак.

1935 — Васіль Зуёнак, беларускі паэт.

У гэты дзень памерлі:

1899 — Ёган Штраўс (сын), аўстрыйскі кампазытар, дырыжор і скрыпач, кароль вальса (аўтар апэрэтаў «Казкі Венскага лесу», «Лятучая мыш», «Цыганскі барон»).

1924 — Франц Кафка, нямецкамоўны пісьменьнік.

1989 — Рухолла Мусаві Хамейні, аятала, іранскі палітык, духоўны лідэр ісламскай рэвалюцыі.

Цытата:

Хто спазнаў усю паўнату жыцьця, той ня ведае страху сьмерці. Страх перад сьмерцю — вынік жыцьця, якое ня спраўдзілася.

Франц Кафка

XS
SM
MD
LG